Дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам жывёл у Івацэвіцкім раёне па-ранейшаму здараюцца часта

Учора, 26 ліпеня, дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам жывёлы адбылося на аўтадарозе Р6 “Івацэвічы-Пінск-Столін”. Жыхар Пінска, які рухаўся на аўтамабілі “Мерседэс”, непадалёку ад вёскі Козікі збіў казулю. Жывёла загінула, вадзіцель не пацярпеў, пашкоджанні атрымаў аўтамабіль.

А некалькі дзен назад неўстаноўленым вадзіцелем быў збіты алень на “алімпійцы” (непадалёку ад п. Сасновы Бор). Буйная жывёла ляжала на ўзбочыне аўтадарогі, сутыкненне хутчэй за ўсё было бакавым.

Так, дзікія парнакапытныя вядуць сябе вельмі непрадказальна паблізу аўтадарог. Таму важна быць максімальна абачлівым. Раней даволі часта фіксаваліся сутыкненні з дзікамі, а вось зараз больш менавіта з парнакапытнымі. Але сутыкненні з ласямі, аленямі, казулямі надзвычай небяспечныя: у нашым раёне такія сутыкненні ўжо суправаджаліся гібеллю ўдзельнікаў дарожнага руху або надзвычай цяжкімі траўмамі. Увогуле, каля 30 ДТЗ з удзелам жывёл фіксуецца ў нашым раёне штогод.

Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.