У Даманаве Анатолій Ліс сустрэўся з калектывам вытворча-гандлёвага камбіната

31 ліпеня старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ліс падчас рабочай паездкі сустрэўся з работнікамі ААТ «Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат».

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Ліс у пачатку сустрэчы адзначыў, што ў нас, безумоўна, ёсць праблемы ў  вобласці і краіне, але іх мы вырашаем паступова і мэтанакіравана. У Івацэвіцкім раёне жывуць людзі не горш, чым у іншых раёнах Брэсцкай вобласці. У нас аграрная вобласць, і аграрны сектар прырастае значна па ўсіх паказчыках.

Кіраўнік вобласці падчас сустрэчы меў намер выслухаць, якія пытанні ёсць у работнікаў калектыву ААТ «Даманаўскі ВГК» у плане работы, заработнай платы, пражывання ў аграгарадку. Людзі задавалі пытанні, якія іх хвалявалі.

Старшыня аблвыканкама ўзяў пытанні на кантроль і падкрэсліў, што трэба вывучыць іх. Заўсёды хочацца жыць яшчэ лепш, гэта нармальная з’ява, дадаў ён, і  трэба паглядзець, чым можна дапамагчы.

Пасля сустрэчы з калектывам старшыня аблвыканкама пазнаёміўся з вытворчасцю камбіната.

Валянціна БОБРЫК