Жыхар Івацэвічаў атрымаў траўмы пры падзенні з гужавой павозкі

41-гадовы жыхар Івацэвічаў рухаўся на гужавой павозцы па вёсцы Гошчава. Сядзеў у возе, здаецца, нічога не прадвяшчала бяды. Але раптам конь чагосьці спужаўся і галопам паімчаў па вясковай вуліцы.
Возчык не ўтрымаў раўнавагу і ўпаў з воза. Гэтае падзенне прывяло да таго, што мужчына атрымаў шматлікія пераломы рэбраў і аказаўся на бальнічным ложку УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ». Стан мужчыны сярэдняй цяжкасці, урачы аказваюць пацярпеламу дапамогу. Выпадак толькі пацвярджае: абачлівым і асцярожным варта быць заўсёды, тым больш, што нават свойская жывёла можа павесці сябе непрадказальна – і любімы конік стане прычынай сур’ёзнага траўміравання.

Святлана РАМАНЮК, в. а. намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ».