Творчы вечар Людмілы Рудой прайшоў у Косаўскім ГДК

2 жніўня ў Косаўскім гарадскім Доме культуры адбыўся творчы вечар мясцовай самадзейнай артысткі Людмілы Рудой, якая ў той дзень на сцэне адзначала 65-ы дзень нараджэння.

Людміла Рудая здзіўляла гледачоў розныя вобразамі на сцэне пры выкананні ўсімі любімых хітоў, а таксама тэатралізаванай пастаноўкай-маналогам.

Віншавалі песнямі імянінніцу і калегі – Марына Гапанюк, Сяргей Клімуш, хор ветэранаў “Спатканне”, Зоя Растова, якая чытала са сцэны яшчэ і свае вершы. А старшыня Косаўскага гарвыканкама Леанід Юдчыц уручыў Людміле Рудой Грамату ад дзяржаўнай установы культуры “Івацэвіцкая раённая клубная сетка”.

Творчы вечар самабытнай артысткі з Косаўскага краю прайшоў ярка і  запамінальна.

Марыя Сазонава.