Прайшло першынство па плаванні сярод прафсаюзных арганізацый раёна

На базе ВСУ “ДЮСШ Івацэвіцкага раёна” прайшло першынство па плаванні сярод прафсаюзных арганізацый раёна, прысвечаны святу працы – 1 мая і 115-годдзю прафсаюзнага руху ў Беларусі.

Арганізатарамі спартыўнага мерапрыемства выступілі Івацэвіцкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, сектар спорту і турызму Івацэвіцкага райвыканкама, РК ГА “БРСМ”. У першынстве прынялі ўдзел 11 каманд: ААТ “Івацэвічдрэў”, Івацэвіцкі вузел пачтовай сувязі, прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці, філіял Івацэвіцкі спіртзавод ААТ “БЛГЗ “Белалка”, ААТ “Мілейкі”, Івацэвіцкая райветстанцыя, Івацэвіцкая ЦРБ, ААТ “Новыя Стайкі”, раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і дзве каманды ВСУ “ДЮСШ Івацэвіцкага раёна”.   У склад каманды ўваходзілі двое мужчын і адна жанчына – і кожны з іх падчас эстафеты павінен быў пераадолець дыстанцыю ў 25 метраў.  У выніку барацьбы вызначыліся лепшыя плаўцы: першае месца заняла каманда ВСУ “ДЮСШ Івацэвіцкага раёна”, другое месца – у каманды Івацэвіцкай ЦРБ, бронза – у каманды Івацэвіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Пераможцы атрымалі медалі, дыпломы і падарункі з рук старшыні Івацэвіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігара Паўшко, загадчыка сектара спорту і турызму Генадзія Крата і галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандры Гардзейкі. Камандзе ААТ “Новыя Стайкі”, якая спынілася у адным кроку ад п’едэстала і заняла чацвёртае месца, уручыла падарунак першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Вольга Белякова.

 

Ганна Ільяшэвіч, фота Валерыя Міскевіча.