Все живы, слава Богу. Зачем же заживо хоронить человека?

Вчера, 11 августа, ближе к вечеру, по Ивацевичам пронёсся слух: в реанимации умер молодой человек М. от нанесенных работниками милиции побоев во время стычки группы граждан с милицией 9 августа.

Ложь. Жив.

Около 10 вечера 9 августа группа молодых людей (по информации РОВД в ней было немало в состоянии алкогольного опьянения) попыталась собраться на площади возле райисполкома, но была остановлена работниками милиции. Произошла жесткая стычка, была применена сила, задержано 29 человек. Тот самый молодой человек, нетрезвый, ранее судимый, которого заживо похоронил один созданный за три дня местный телеграм-канал, был в числе задержанных.

Вечером 10 августа милиция также не дала возможности собраться на площади в Ивацевичах протестно настроенным гражданам. Порядка сотни граждан собирались группами вдоль улицы Ленина. В какое-то время трижды через громкоговоритель последовала просьба разойтись, с предупреждением, что милиция будет вправе применить силу. Разошлись не все.

Были задержания. И, как заверил начальник Ивацевичского РОВД, попытки провести несанкционированные мероприятия будут пресекаться и дальше незамедлительно и жестко.

Что касается уже «похороненного» соцсетями М.: он находится в Барановичах. Как рассказал начальник Ивацевичского РОВД Вадим Постоялко, житель г. Ивацевичи М. отбывает наказание в виде административного ареста в изоляторе временного содержания г. Барановичи.

Как сообщил главврач Ивацевичской ЦРБ Василий Юзефович, 10 августа около 2.30 ночи молодого человека М. на осмотр привозили сотрудники милиции. Он был осмотрен дежурным хирургом, диагностирован ушиб мягких тканей. В госпитализации не нуждался. Был передан милиции.

 

«Адчуваю сябе добра, чытаю дэтэктывы Чэйза…»

Супрацоўнік «ІВ» пагутарыў з «забітым» юнаком з акцыі пратэсту ў Івацэвічах

У райгазету звярнулася 30-гадовая Аліна Р., жыхарка Івацэвічаў. Гэтая наша чытачка ўшчувала «ІВ», што мы не расказваем пра рэзанансны выпадак, пра які «гавораць усе Івацэвічы». Вось сутнасць: супрацоўнікі нашага райаддзела міліцыі, маўляў, моцна збілі 20-гадовага хлопца Влада Мароза, які выйшаў на акцыю пратэсту 9 жніўня. Пашкоджаны ныркі, печань; як вынік, гэты хлопец памёр ад пабояў…

Вельмі дзіўна тое пачуць, бо ж мы раней ужо пісалі пра гэтыя чуткі і давалі каментарыі адказных асоб. Што ж, калі трэба вяртацца да тэмы, давайце зробім гэта грунтоўна. Мы вырашылі, што ў дадзенай сітуацыі лепш адзін раз убачыць, чым два пачуць.

Супрацоўнік «ІВ» накіраваўся ў Івацэвіцкі РАУС, каб расставіць кропкі над «і» ў гэтым пытанні. Першы намеснік начальніка Івацэвіцкага РАУС Сяргей Юнкевіч даволі прыязна сустрэў аўтара дадзенай публікацыі і арганізаваў сустрэчу тэт-а-тэт з Владам Марозам, які, як высветлілася, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Івацэвіцкага РАУС.

І вось на сустрэчу прыводзяць даволі крэпкага, добра фізічна развітага юнака. Знаёмімся. Гэта «забіты» Влад Мароз. Вось мая гутарка з ім.

– Влад, усе Івацэвічы гавораць, што цябе… забілі івацэвіцкія міліцыянеры?

– Я сам нядаўна пра гэта даведаўся… Прыкольна.

– Як ты аказаўся ў ізалятары? Цябе схапілі, мучылі?

– Як сказаць… Не вельмі прыгожа сябе павёў 9 жніўня, калі праводзіліся выбары. З сябрамі вечарам накіраваўся на плошчу каля райвыканкама. Быў у нецвярозым стане, здзейсніў не вельмі прыгожы ўчынак: зняў штаны і паказаў міліцыянерам тое месца, што знаходзіцца ніжэй спіны. Мяне тут жа затрымалі.

– І адразу пачалі збіваць, катаваць?

– Не, апранулі бранзалеты, даставілі ў райаддзел міліцыі. Пасля медыкі правялі медагляд, яны не знайшлі ніякіх пашко-

джанняў, каб мяне шпіталізаваць. Затым на пэўны час перавялі ў СІЗА-6 Баранавічаў, але пасля даставілі назад у Івацэвічы, у ізалятар часовага ўтрымання, дзе і зараз знаходжуся.

– Дзіўна. Нам у газету тэлефануюць, паведамляюць, што ты забіты, а тут… Як ты сябе ўвогуле адчуваеш?

– Адчуваю сябе добра, але не даюць работы, прыходзіцца шмат адпачываць. Нармальна кормяць. Тут някепская бібліятэка, зараз чытаю дэтэктыўны раман Чэйза. Дэтэктывы я, увогуле, люблю.

Падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ.