Як Івацэвічы адсвяткавалі 1 мая. Фотарэпартаж

Першамай у Івацэвічах прайшоў ярка, весела і вельмі насычана. Жыхароў і гасцей райцэнтра чакалі разнастайныя мерапрыемствы. Так, распачалася святочная праграма ў Івацэвікім гісторыка-краязнаўчым музее, дзе прайшла праграма “Мір. Працу. Май з намі сустракай!”. Бліжэй да вечара святочная дзея перамясцілася на плошчу ля райвыканкама. Там гледачоў радавалі канцэртнымі нумарамі юныя артысты Цэнтра дзіцячай творчасці. Таксама тут размясцілася інтэрактыўная пляцоўка “Бібліятэка пад адкрытым небам”.

Урачысты тон святу задало традыцыйнае адкрыццё раённай Дошкі гонару, у якім прымалі ўдзел прадстаўнікі Івацэвіцкага райвыканкама і Савета дэпутатаў, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна, члены грамадскіх арганізацый, прафсаюзны актыў раёна, моладзь. На сцэне ўшаноўвалі і працоўныя дынастыі раёну. Завяршылася свята выступленнем народнага жаночага вакальнага ансамблю “Сяброўкі” і народнага ансамблю народнай песні “Іванічы” Івацэвіцкага ГДК.

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.