
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №308 ад 13 жніўня 2020 года аб узнагароджванні ордэнам Маці.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці: прамысловага і аграпрамысловага комплексаў, арганізацый гандлю, адукацыі, аховы здароўя, культуры, сувязі і хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных і жыхаркі Івацэвіцкага раёна:
Аліна Міхайлаўна Мялік, хатняя гаспадыня, в. Краі Івацэвіцкага раёна;
Вольга Міхайлаўна Стаскевіч, выхавальнік дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Рэчкаўскі дзіцячы сад» Івацэвіцкага раёна.
Усяго ордэна Маці ўдастоены 112 жыхарак Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей і горада Мінска.