З Днём ведаў!

Сумавала неба дожджыкам па леце,
З кветкамі віталі нашу школу дзеці!

У Івацэвіцкім раёне прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года.
Сёлета за школьныя парты сеў 6041 вучань, гэта, дарэчы, больш на 49, чым у мінулым навучальным годзе.
Усяго ў раёне 599 першакласнікаў, іх таксама больш на 27 у параўнанні з мінулым годам.
Удзел у святочных лінейках, прысвечаных пачатку новага навучальнага года, бралі прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, кіраўнікі служб і спецыялісты райвыканкама.