У Івацэвічах прайшоў аўтапрабег «За Беларусь!»

Арганізатарам выступіў РК ГА «БРСМ». У ім прынялі ўдзел актывісты 2-га асобнага стралковага батальёна в/ч 7404, РАНС, Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, ДТСААФ, 174 вучэбнага палігона ВПС і войскаў СПА, ПУ «ПК-5».
Машыны ўдзельнікаў упрыгожвалі дзяржаўныя сцягі, за рулём – людзі, якія выступаюць за мір, стабільнасць і развіццё суверэннай Беларусі. Аўтакалона стартавала ад Лядовай арэны і працягнула свой шлях па вуліцах райцэнтра.