Матацыкліст збіў… ласяня

У нашым раёне штогод фіксуецца да 30 выпадкаў сутыкненняў дзікіх жывёл і механічных транспартных сродкаў. Але ўпершыню адбылося сутыкненне матацыкліста і дзікай жывёлы.
Адбылося гэта ў цёмны час сутак на «алімпійцы» непадалёку ад вёскі Волька. Матацыкліст заўважыў ласіху, паспеў скінуць хуткасць, каб аб’ехаць яе, але, на жаль, не разглядзеў, што побач знаходзілася маленькае ласяня. Адбылося сутыкненне, жывёла загінула, матацыкліст у выніку сутыкнення і падзення атрымаў пералом рукі.
Светлавы дзень памяншаецца, колькасць падобных здарэнняў павялічваецца. Улічвайце гэта, паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху.
Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.