«ІВ» на выстаўцы «СМІ ў Беларусі»

З 2 па 4 мая ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» ў Мінску праходзіць XXIII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «СМІ ў Беларусі», прысвечаная Году малой радзімы, а таксама 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і II Еўрапейскім гульням.

Удзел у выстаўцы бралі нацыянальныя тэлеканалы, інфармацыйныя агенцтвы, дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ, FM-станцыі і іншыя прадстаўнікі розных сродкаў масавай інфармацыі.
Акрамя беларускіх СМІ, на выстаўцы прадстаўлены СМІ Расійскай Федэрацыі, Кітая, Украіны і іншых краін.
У рамках выстаўкі для наведвальнікаў арганізаваны розныя мерапрыемствы: прэзентацыі, аўтограф-сесіі, майстар-класы, розыгрышы і акцыі з уручэннем падарункаў.
Традыцыйна раённая газета «Івацэвіцкі веснік» таксама прыняла ўдзел у выстаўцы і 2 мая прэзентавала перад наведвальнікамі свае творчыя праекты. Падчас мерапрыемства супрацоўнікі «ІВ» абмяняліся вопытам работы з калегамі, пагутарылі з чытачамі і ўручылі ім памятныя сувеніры з сімволікай раёна.
Дар’я УДОВІНА, фота Валерыя МІСКЕВІЧА.