Поўнасцю ўзнаўляецца маршрут гарадскога аўтобуса №6

Напрыканцы красавіка бягучага года прайшло скарачэнне маршрута аўтобуса №6 у г. Івацэвічы «Аўтастанцыя-Стайкі-аўтастанцыя-ЦРБ».
Па дадзеным маршруце аўтобус хадзіў ужо толькі раніцай і ў вячэрні час. Гэты факт выклікаў незадавальненне жыхароў Івацэвічаў, найбольш у людзей пенсійнага
ўзросту, у інвалідаў. Аб гэтым сведчаць шматлікія звароты ў «ІВ». Людзі звярталі ўвагу, што райбальніца знаходзіцца на ўскраіне Івацэвічаў, да яе можна даехаць раніцай, але як прыехаць назад, на Механізатараў, Дэпутацкую і іншыя вуліцы, калі ты інвалід або проста хворы?
І кіраўніцтвам аўтапарка №14 пасля дэталёвага вывучэння сітуацыі прынята рашэнне поўнасцю аднавіць маршрут аўтобуса №6 з адпраўленнем, як і раней, ад аўтастанцыі ў 6.50, 8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00, 18.00, 19.00, 20.00, 21.00.
Аляксандр ГОРБАЧ.