Завяршаецца рамонт пешаходнай дарожкі на вуліцы Кароткая

Пачынаюцца работы па добраўпарадкаванні на Прывакзальнай плошчы.

У гэтыя дні ў Івацэвічах падыходзіць да завяршэння рамонт пешаходнай дарожкі на вуліцы Кароткая (ад магазіна «Гарачы хлеб» у бок вуліцы Савецкая). Рамонт дарожкі (праводзіцца за сродкі бюджэту і ДУВП «Івацэвіцкая ЖКГ») быў запланаваны на 2020 год.
Ён наспеў даўно, стан яе не мог задаволіць пешахода. На Кароткай будзе адрамантавана толькі адна дарожка, якая ідзе да Савецкай ад магазіна «Гарачы хлеб», бо яна больш ажыўлена і запатрабаваная.
Асноўныя работы тут право-
дзяць спецыялісты Івацэвіцкай ЖКГ – прадпрыемства тэхнічна добра ўзброена для правядзення такіх работ. Працуе аўтабетоназмяшальнік «Фіёры», які на балансе камунальнікаў, кіруе работамі майстар Аляксей Чырка. Абыдзецца дарожка прыкладна на 20-30 працэнтаў ніжэй таго кошту, калі б бралі іншыя матэрыялы для яе будаўніцтва. Выкарыстоўваецца бетон маркі 400, што гарантуе яе трываласць.
…На бягучым тыдні пачынаюцца работы па добраўпарадкаванні Прывакзальнай плошчы ў Івацэвічах – той яе часткі, якая прымыкае да Дома быту.

Аляксандр ГОРБАЧ.