Яблынька зацвіла ў канцы верасня

Гэтай навіной і фотаздымкам падзялілася з намі настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №1 г. Івацэвічы Антаніна Аляксандраўна Грынько.
Яблынька расце ў яе на дачы ў вёсцы Бараны. І вось надоечы гаспадыня вырашыла ўжо сабраць ураджай яблык (а яны, дарэчы, познія), ды і заўважыла яблыневы цвет на дрэўцы.

Падрыхтавала Марыя Сазонава.