Штодзень лодка ЛПГ «Вынагаўская» перавозіць зборшчыкаў журавін на другі бок Бабровіцкага возера

Каштуе дадзеная паслуга 12 рублёў – за гэтыя грошы, як расказвае начальнік ЛПГ «Выганаўская» Мікалай Брычкалевіч, зборшчыка раніцай даставяць на ягадныя «плантацыі», а вечарам прывязуць па воднаму люстэрку возера назад.
Паслуга аказалася ў бягучым годзе надзвычай запатрабаванай, бо журавіны сёлета на балоце выраслі добрыя – вось і едуць людзі ў Выганашчы і Бабровічы. «Толькі звяртайцеся, – кажа Мікалай Брычкалевіч, – пакрыўджаны ніхто не будзе». Вось лічбы: за дзевяць месяцаў 2020 года «лодкавыя» паслугі па дастаўцы зборшчыкаў і рыбакоў аказаны гаспадаркай на суму каля 5 000 рублёў, у іх ліку толькі за верасень – 1 908 рублёў (з іх болей за 1 500 рублёў менавіта зборшчыкам журавін).
Падобную паслугу аказваюць і спецыялісты рэспубліканскага заказніка «Выганашчанскі».
Аляксандр ГОРБАЧ.