«Восеньскі кірмаш-2020» запрашае!

Кірмаш адбудзецца 10 кастрычніка 2020 года ў г. Івацэвічы па вул. Заслонава. Пачатак у 8.00.
Удзел у кірмашы бяруць сельгаспрадпрыемствы, фермеры, раённае спажывецкае таварыства, індывідуальныя прадпрымальнікі.
Будуць працаваць гандлёвыя рады.
На кірмашы можна будзе набыць розную сельгаспрадукцыю і шмат што іншае.
ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ І ГОСЦІ РАЁНА!
У сувязі з правядзеннем 10 кастрычніка ў г. Івацэвічы сельскагаспадарчага кірмашу-продажу «Восеньскі кірмаш-2020» рух дарожна-транспартных сродкаў па вуліцах, што прылягаюць да аўтавакзала, будзе зменены з 8.00. да 15.00: забаронены рух па вул. Заслонава; арганізаваны двухбаковы рух па вул. Паштовая.
ХХХ
ДУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва» ў дзень правядзення сельскагаспадарчага кірмашу-продажу «Восеньскi кiрмаш» 10 кастрычніка 2020 года будзе прадстаўляць у межах горада аўтатранспартныя паслугі «Сацыяльнае таксі» на бязвыплатнай аснове па дастаўцы плодаагародніннай і сельскагаспадарчай прадукцыі інвалідам I і II групы, пажылым непрацаздольным грамадзянам пры прадстаўленні пасведчання.
Аўтамабіль ГАЗ-330230, дзяржаўны нумар АЕ 95-83, будзе знаходзіцца на вуліцы Кароткая.
ХХХ
11 кастрычніка 2020 года сельскагаспадарчыя кірмашы будуць ладзіцца ў г. Косава (вул. Вясёлая), г. п. Целяханы (вул. Вараб’ёва) і ў аг. Быцень (вул. Савецкая).
Аргкамітэт.