больница ивацевичи

У Івацэвіцкай ЦРБ працуе «гарачая лінія» па пытаннях каранавіруснай інфекцыі

Ва УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» з 14 кастрычніка арганізавана «гарачая лінія» па пытаннях каранавіруснай інфекцыі (COVID-19). Па тэл. 9-03-18 можна атрымаць кансультацыю псіхолага Марыі Уладзіміраўны Філюціч ва ўсе рабочыя дні: з панядзелка да чацвярга з 9.00 да 15.00, у пятніцу – з 13.00 да 17.00.
Псіхолаг адкажа на пытанні, звязаныя з сімптомамі і асаблівасцямі працякання захворвання, у яго можна ўдакладніць, да якога спецыяліста і калі трэба звярнуцца, як засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад хваробы і якія меры прафілактыкі варта захоўваць, а таксама можна атрымаць псіхалагічную дапамогу.
Валянціна БОБРЫК.