Жыхар Целяхан не можа выйсці з лесу ўжо двое сутак

М. В. Мялік, 72-гадовы жыхар г.п. Целяханы, у мінулую суботу, 17 кастрычніка, накіраваўся ў лясны масіў за Выганашчамі па журавіны. У лес ён прыбыў з групай зборшчыкаў, але стаў збіраць ягаду самастойна, а вечарам па тэлефоне паведаміў, што дабірацца з лесу будзе самастойна.

Але вечарам гэты зборшчык дамоў так і не прыбыў, паведаміўшы родным па тэлефоне, што збіраецца заначаваць у лесе. У першай палове наступнага дня ён паведаміў родным, што знайшоў сцежку, па якой ідзе і што яму нават чуецца брэх сабак. Пасля гэтага сувязь з ім абарвалася і літаральна суткі ніяк звестак ад яго не паступае.

Бягучай восенню супрацоўнікам міліцыі даводзілася неаднаразова займацца пошукамі людзей, якія ідуць у лес па грыбыі-ягады і блудзяць. Праз сродкі масавай інфармацыі прасілі і заклікалі не хадзіць у лес па адзіночку, тым больш, людзям пенсійнага ўзросту, немаладым. Але сітуацыя ў лепшы бок не мяняецца.

Дзмітрый КУЦКО, старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.