ДТЗ на вул. Леніна

Гэтае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў панядзелак, 19 кастрычніка, калі на гадзінніку было прыкладна 7.30. Вадзіцель аўтамабіля “Пежо”, жанчына, выехала з вул. Паштовай Івацэвічаў на вул. Леніна – на галоўную дарогу, па якой у гэты момант рухаўся “КІА” (за рулём таксама жанчына).

У выніку сутыкнення “КІА” вынесла за межы праезнай часткі, гэты аўтамабіль пашкодзіў штучную агароджу і быў моцна пашкоджаны, яго забіраў эвакуатар. На шчасце, удзельнікі ДТЗ сур’ёзных траўм не атрымалі. Віноўніца ДТЗ – вадзіцель “Пежо” – патлумачыла сваю няўважлівасць стомленасцю, яна села за руль пасля працы ў начную змену.

Другая палова восені традыцыйна самы няпросты час для вадзіцеляў, пешаходаў, веласіпедыстаў і, адпаведна, ДАІ. Просім загадзя ўключаць светлавыя прыборы, насіць святлоадбівальныя камізэлькі і флікеры. Беражыце сябе, позняя восень – каварны час для ўдзельнікаў дарожнага руху.

Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.