Жыхара Целяхан, якога шукалі трое сутак, знайшлі жывым

72-гадовага зборшчыка журавін з Целяхан знайшлі праз тры дні і вязуць праз балота ў Выганашчы.

Пошукі жыхара Целяхан, які ў суботу, 17 кастрычніка, адправіўся за журавінамі, сёння, у аўторак, 20 кастрычніка, прынеслі поспех: гэты 72-гадовы мужчына знойдзены. Зараз адбываецца яго транспарціроўка з балота ў створаны штаб каля Выганашчаў. Па папярэдніх дадзеных стан яго здавальняючы, хаця пашкоджаны канечнасці – абмерзлі, бо ночы былі халодныя. Нагадаем пошукамі М. В. Мяліка займаліся міліцыя, выратавальнікі, лесаводы, прадстаўнікі атрада “Анёл”.

Пошукі прынеслі плён, падрабязнасці –  пазней.