Новае ў вызначэнні кантактаў 1 і 2 узроўняў

У цяперашнія дні часам узнікаюць пытанні ў жыхароў раёна адносна вызначэння кантактаў розных узроўняў пры захворванні на каранавірус. Маўляў, у калектыве (возьмем, да прыкладу, калектыў педагогаў школы) адна настаўніца захварэла. Ці з’яўляюцца іншыя настаўнікі гэтай школы кантактамі 1-га ўзроўню, бо ж разам карысталіся адным кабінетам (настаўніцкай)?

Згодна з Пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 2 кастрычніка 2020 года №81, да кантактаў першага ўзроўню належаць асобы, якія мелі цесны кантакт:
– з асобай, якая мае інфекцыю COVID-19, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля з’яўлення ў яе сімптомаў захворвання;
– з асобай, якая мае інфекцыю COVID-19 у бессімптомнай форме, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля даты забору матэрыялу для даследавання на інфекцыю COVID-19.
Цесным лічыцца кантакт на працягу не менш як 15 хвілін на адлегласці менш як 1 м без выкарыстання сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання.

Да кантактаў другога ўзроўню належаць дзеці ва ўзросце да 10 гадоў, якія наведваюць установы дашкольнай або агульнай сярэдняй адукацыі, якія мелі магчымы кантакт:
– з асобай, якая мае інфекцыю COVID-19, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля з’яўлення ў яе сімптомаў захворвання;
– з асобай, якая мае інфекцыю COVID-19 у бессімптомнай форме, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля даты забору матэрыялу для даследавання на інфекцыю COVID-19;
– па месцы выхавання (вучобы).
Магчымым лічыцца кантакт на адлегласці ад 1 м да 2 м без выкарыстання сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання.
Паводле БелТА.