Моладзь Івацэвіцкага раёна агучыла свае прапановы на межрэгіянальным форуме

У сераду, 21 кастрычіка, у Баранавічах прайшоў маладзёжны рэгіянальны форум “Беларусь – гэта мы”, у рамках якога працавалі дыялогавыя пляцоўкі, якія аб’ядналі моладзь з Баранавіцкага, Ляхавіцкага, Ганцавіцкага і Івацэвіцкага раёнаў і горада Баранавічы.

Прадстаўнікі раёнаў абазначылі пытанні, якія цяпер найбольш хвалююць моладзь – падтрымка прадпрымальніцтва, працаўладкаванне, дзяржаўная падтрымка моладзі ў рашэнні жыллёвага пытання, дзейнасць маладзёжных і дзіяцячых грамадскіх арганізацый.

Прадстаўнікі Івацэвіцкага раёна на чале з галоўным спецыялістам па ідэалагічнай рабоце ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ” Таццянай Дылюк, якая зачытвала даклад, абралі тэмай для свайго выступлення жыллёвае пытанне. Так, ад нашага раёна прагучалі прапановы аб пазачарговым крэдытаванні моладзі ва ўзросце да 31 года ў незалежнасці ад сямейнага становішча, а ў выпадку наяўнасці сям’і, у незалежнасці ад колькасці дзяцей, а таксама аб неабходнасці ўлічваць рэгіянальныя асаблівасці і сацыяльна-эканамічнае становішча населеннага пункта – працэнтная стаўка па крэдыту і кошт жылля павінны быць суразмернымі з зарабатнай платай моладзі ў канткрэтным рэгіёне, аб выкарыстанні іпатэчнага крэдытавання, а таксама пра развіццё арэнднага жылля.

Моладзь не толькі абазначала гэтыя пытанні,  але і прапанавала ідэі па іх вырашэнні, якія магчыма лягуць у аснову новых  заканадаўчых актаў. У рабоце дыскусійных пляцовак прынялі ўдзел дэпутаты Парламента Людміла Жаўнерчык і Ігар Хлабукін.