Гарадскі аўтобус №3 будзе рухацца і ў вячэрні час

Маршрут аўтобуса №3 у Івацэвічах «Вакзал-Кукурузакалібровачны завод» у вясенне-летні перыяд часткова скараціў работу, ён рухаўся толькі ў ранішні час – у 6.50 выезд ад вакзала (па гэтай прычыне былі скаргі ў «ІВ»). Цяпер, у асенне-зімовы перыяд, гэты маршрут аднаўляецца, аўтобус будзе адпраўляцца з вакзала і раніцай, і вечарам.
Такім чынам, з 2 лістапада маршрут №3 будзе накіроўвацца ў рэйс і ў 6.50, і ў 16.45. Нагадаем прыпынкі на дадзеным маршруце: вакзал, райваенкамат, СШ №3, магазін «ОМА», Міхнавічы, кукурузакалібровачны завод, Івацэвіцкі лясгас, сельгастэхніка, райгаз, ПМС, рынак, вакзал, дзіцячы садок «Алеся», ліцэй, Дом быту, «Эдэльвейс», прафліцэй, паварот на Гамаліцкага, Гамаліцкага, «Барвінак», аўтапарк, вакзал. Маршрут распрацаваны так, каб з прамысловай зоны райцэнтра можна было даставіць пасажыра амаль у любую кропку Івацэвічаў.
Аляксандр ГОРБАЧ.