ДТЗ з удзелам нецвярозага вадзіцеля на вул. 70 год Кастрычніка

ДТЗ, якое на сумленні нецвярозага вадзіцеля, адбылося сёння, 2 лістапада, на вул. 70 год Кастрычніка ў Івацэвічах.

Вось як развіваліся падзеі. Вадзіцель легкавіка “Фольксваген” рухаецца па 70 год Кастрычніка, скідвае хуткасць і пачынае здзяйсняць паварот на дваровую тэрыторыю. Раптам яму “ў спіну” ўткнуўся “Фіят”, за рулём вадзіцель 1979г.н.

Як засведчыў медагляд, гэты вадзіцель знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення (1,3 праміле). Як бачыце, сярод белага дня, калі на гадзінніку прыкладна каля 12 гадзін, за руль смела садзяцца нецвярозыя людзі. Але пашкадаваць яму прыйдзецца моцна.

Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.