У ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. п. Целяханы» зроблена новае пакрыццё даху

І будынак пад металачарапіцай быццам «памаладзеў» на дзясяткі гадоў, падкрэсліўшы неардынарнасць яго архітэктурнай формы. Будаўнічыя работы працягваюцца, засталося зрабіць «падшыву» і ўстанавіць вадасцёкавую сістэму.
Рамонт ажыццяўляўся за кошт бюджэтных сродкаў раёна, на сённяшні дзень укладзена ў гэты аб’ект болей за 50 тысяч рублёў. Дарэчы, сёлета ў рамонтныя работы аб’ектаў культуры раёна ўжо ўкладзена звыш 140 тысяч рублёў. За бюджэтныя сродкі раёна ў пэўных установах абноўлены фасады, заменены аконныя блокі, адраманатаваны дахі, кацельні, асвятленне, зроблена вадасцёкавая сістэма. І работы працягваюцца.

Валянціна БОБРЫК.