Стан вучня Падстарынскай СШ, які трапіў у ДТЗ, застаецца цяжкім

У мінулую суботу ў Падстарыні на вул. Гулевіча адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога сутыкнуліся матацыкл і легкавік «Шкода».
У выніку сутыкнення матацыкл перакуліўся, матацыкліст і яго пасажыр, дзевяцікласнік Падстарынскай СШ, атрымалі траўмы, прычым непаўналетні хлопец – цяжкія траўмы галавы, грудной клеткі, жывата.
Ён прааперыраваны, знаходзіцца ў рэанімацыі, калі з’явіцца магчымасць для транспарціроўкі, то будзе дастаўлены ў аснашчаную сучасным абсталяваннем медыцынскую ўстанову Брэста ці Мінска.
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на бягучым тыдні і ў Івацэвічах: на вул. 70 год Кастрычніка днём сутыкнуліся легкавікі «Фольксваген» і «Фіят». Пасля правядзення медагляду супрацоўнікі ДАІ ўпэўніліся, што віноўнік ДТЗ – 41-гадовы вадзіцель «Фіята» – яшчэ і п’яны (1,3 праміле). Колькасць нецвярозых вадзіцеляў, затрыманых інспектарамі ДПС Івацэвіцкага РАУС у 2020 годзе, ужо набліжаецца да сотні.
Аляксандр ГОРБАЧ.