У Целяханах прайшоў трофі-рэйд “Дрыгва-2019”
6-8 мая на пляцоўцы каля возера Вулькаўскае прайшоў трофі-рэйд “Дрыгва-2019”. У гэтым годзе ён прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сюды з’ехаліся аматары экстрыму са ўсёй Беларусі. Нават працяглыя дажджы не змаглі патушыць запалу ўдзельнікаў, якія хацелі скарыць бездараж і першымі дасягнуць фінішу. Таксама тут прайшлі канцэрт шоу-мэна Дзядзі Вані, майстар- класы па гіравым спорце і боксе, фаер-шоу. Падрабязнасці чытайце ў раённай газеце “ІВ”.
Падрыхтавала Ганна Ільяшэвіч.