Вячэрні маршрут да Бараноў

Прыемныя навіны працягваюць прыходзіць з аўтамабільнага парка №14 г. Івацэвічы. Так, з бліжэйшага панядзелка, 23 лістапада, гарадскі аўтобус па маршруце «Івацэвічы-Бараны» будзе рухацца і ў вячэрні час.
Вось прыпынкі на маршруце яго руху: вакзал, ЦРБ, вакзал, д/с «Алеся», ліцэй, СШ №3, магазін «ОМА», Міхнавічы, сельгастэхніка, Бараны, райгаз, ПМС, вакзал.
Як паведамляе кіраўніцтва прадпрыемства, рух у вячэрні час прадугледжаны ў асенне-зімовы перыяд.
Адпраўленне вячэрняга маршрута ў 17.10.
Яшчэ адна навіна з прадпрыемства. З мінулай пятніцы ўкаранена сістэма QR-кодаў у гарадскіх аўтобусах, што рухаюцца па Івацэвічах, разлічыцца за праезд тут можна з дапамогай мабільнага прыдатку («ІВ» пазней раскажа падрабязна пра ўкараненне QR-кодаў у Івацэвічах).
Аляксандр ГОРБАЧ.