У Івацэвіцкім раёне працуюць дыялогавыя пляцоўкі

Менавіта з такой мэтай пачалі сваю дзейнасць дыялогавыя пляцоўкі ў Івацэвіцкім раёне. У рамках іх работы моладзь зможа задаць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам раённай улады, расказаць пра тое, якім яна бачыць свой горад і раён, а таксама ўнесці прапановы па яго развіцці, ды краіны ў цэлым.
Першая маладзёжная дыскусійная пляцоўка прайшла ў Івацэвіцкім ГДК, дзе эксперты сустрэліся з моладдзю Івацэвіцкай райспажыўкааперацыі. У ролі спікераў выступілі бухгалтар філіяла Івацэвіцкага райста «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» Таццяна Цэбрык, якая закранула тэму дзяржаўнай падтрымкі моладзі ў працаўладкаванні, сацыяльных гарантый, магчымасці абмену вопытам і павышэння кваліфікацыі маладых спецыялістаў.
Свае прапановы наконт арганізацыі вольнага часу моладзі вынесла вядучы юрысконсульт Івацэвіцкага райста Ганна Пашкевіч. Камерцыйны агент філіяла Івацэвіцкага райста «Лотас» Дар’я Лукашэвіч узняла тэму дзяржаўнай падтрымкі моладзі ў вырашэнні жыллёвых пытанняў. У якасці экспертаў, якія ўзялі прапановы моладзі на ўзбраенне і далі па кожным пытанні вычарпальныя адказы, выступілі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Івацэвіцкага райвыканкама Юлія Сяўко, намеснік начальніка аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Івацэвіцкага райвыканкама Ірына Іванова, начальнік сектара спорту і турызму Івацэвіцкага райвыканкама Гена-
дзій Крот, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце Івацэвіцкага РАУС Ларыса Колбік, спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Івацэвіцкага райвыканкама Ларыса Шувалава, начальнік аддзела кадраў, кааператыўнай і ідэалагічнай работы Івацэвіцкага райста Іна Басалай. У якасці мадэратара выступіла першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вольга Белякова, якая адзначыла, што любыя ініцыятывы моладзі будуць пачуты, але маладым людзям трэба не толькі генерыраваць ідэі, але і пры магчымасці ўвасабляць іх у канкрэтныя справы, накіраваныя на стварэнне і канструктыўнасць.
Было бачна, што гэтыя пытанні сапраўды турбуюць моладзь, бо кожнае выклікала ажыўленае абмеркаванне, падмацаванае жыццёвымі прыкладамі і прапановамі. Дыялог – вельмі ўдалая форма работы з моладдзю, бо дае магчымасць даведацца аб самых актуальных і канкрэтных яе запытах.
Праца падобных пляцовак будзе працягнута, эксперты сустрэнуцца з моладдзю розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна, дзе кожны малады чалавек зможа агучыць пытанне, якое яго цікавіць, выступіць з прапановай.
Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.