У Івацэвіцкім раёне выбралі лепшыя праекты ў межах рэспубліканскага конкурса «100 ідэй для Беларусі».

Школьнікі з розных устаноў адукацыі раёна прадставілі свае праекты ў наступных намінацыях – грамадства, эканоміка і сацыяльная сфера; энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка і энергаэфектыўнасць; аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць; інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі.

Праекты юных вынаходнікаў ацэньвалі эксперты, сярод якіх дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Наталля Голуб, галоўны спецыяліст па ахове дзяцінства аддзела па адукацыі райвыканкама Вольга Бялевіч, першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вольга Белякова і старшыня Маладзёжнага парламента пры Савеце дэпутатаў Івацэвіцкага раёна Ганна Ільяшэвіч.

Так, вучань ДУА «Ліцэй Івацэвіцкага раёна» Артур Каледнік расказаў пра сваю распрацоўку «Вада як крыніца паліва». Юнак захапляецца дзейнасцю Ілана Маска і ўпэўнены, што для захавання экалогіі, чалавецтва павінна пераходзіць на экалагічныя віды паліва. Педагог арганізатар і вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №4 г. івацэвічы» Кацярына Солап і Эвеліна Кот прадставілі праект «Медыка-экалагічная сітуацыя ў Брэсцкай вобласці», дзе па некалькіх паказчыках параўноўваліся населеныя пункты Брэстчыны і кожны жадаючы можа азнаёміцца з сітуацыяй і вызначыцца з больш прыдатным месцам для пражывання. Вучаніцы ДУА «Яглевіцкая сярэдняя школа» Дзіяна Уласавец і Ксенія Кулініч прадставілі на суд журы камп’ютэрнае прылажэнне, якое дапаможа школьнікам пазнаёміцца са спецыяльнасцямі ў IT-галине вызначыцца з будучай прафесіяй. Вучаніца ДУА «Любішчыцкая сярэдняя шкоал» Валерыя Галушка прапанавала ўвесці курсы для маладых людзей, якія вырашылі ўзяць шлюб, у межах праекта «Школа «Шчаслівая 7я», а вучаніца ДУА «Амяльнянская сярэдняя школа» Дар’я Куратнік прэзентавала праект «Малінавыя плантацыі», які будзе цікавы пачынаючым фермерам. Вучань ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы» Вячаслаў Кашэня праджманстраваў свае распрацоўкі ў рамках праекта «Удасканаленне ігравой механікі PVP у гульні Minecraft».  Вучань ДУА «Ліцэй Івацэвіцкага раёна» Мікіта Бражкін прадставіў сваю працу «Стварэчнне чат-ботаў у мэсэнджарах на прыкладзе Lic» онлайн.  Падобны чат-бот дапаможа структурыраваць школьнае жыццё – напрыклад, можа падказваць расклад заняткаў і факультатываў.

Па рашэнні журы, пуцёўкі на ўдзел у абласным этапе атрымалі Дзіяна Уласавец і Ксенія Кулініч, Кацярына Солап і Эвеліна Кот, Артур Каледнік і Мікіта Бражкін.