Набыў новы твар былы магазін «Эдэльвейс». Ён стаў называцца «ПраЗапас».

За ўласныя сродкі, без прыцягнення крэдытных рэсурсаў набыў новы твар былы магазін «Эдэльвейс», які месціцца па вуліцы 70 год Кастрычніка ў Івацэвічах.

Але памяняліся не толькі назва, фасад і гандлёвае абсталяванне, ён перапрафіліраваны ў іншага фармату магазін. Што гэта за фармат?
Такія магазіны ёсць ва ўсёй сістэме Белкаапсаюза і з’яўляюцца брэндам беларускага кааператыўнага гандлю. Канцэпцыя іх – вызначаны шэраг пэўных тавараў, пры пакупцы трох адзінак якіх пакупніку прадстаўляецца скідка ў памеры 15 працэнтаў. Тавараў, якія прадаюцца са скідкамі, больш за 80 найменняў. У прыватнасці, карыстаюцца попытам тавары малочнай лініі: ёгурты, тваражкі дзіцячыя, а мінус 15 працэнтаў – адчувальная скідка для пакупнікоў любога ўзросту.

Валянціна БОБРЫК.
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.