Чарговая перамога ХК “Рысі”

У мінулую суботу, 28 лістапада, на сваёй дамашняй арэне ў Івацэвічах наша галоўная хакейная каманда раёна «Рысі» правяла чарговую гульню першынства Аматарскай хакейная лігі «Бярэсце».
«Рысі» да гэтай гульні атрымалі чатыры перамогі запар, з’яўляліся аднаасобным лідарам лігі.
І чарговы сапернік – ім аказалася каманда «Тытан» з Брэста – не змог аказаць дастойнага супраціўлення. 6:2 – з такім лікам атрымалі перамогу нашы хакеісты. Прычым, першы перыяд завяршыўся з лікам 5:0, «тытанаўцы» за другі і трэці перыяды не змаглі істотна зменшыць перавагу.
Гэтай гульнёй завяршыўся першы круг чэмпіянату.