Пытанні ў грамадскую прыёмную

Працягвае сваю работу грамадская прыёмная райвыканкама. Жыхары раёна могуць узняць пытанні, якія іх хвалююць, а таксама выказаць свае прапановы па далейшым развіцці рэгіёна, краіны.

Прыём грамадзян праводзіцца па адрасе: г. Івацэвічы, вул. Леніна, 44, Івацэвіцкі райвыканкам, кабінет №116 ( 1 паверх ), серада, чацвер с 14.00 да 17.00. Тэл. 9-24-43.

3 снежня ў грамадскую прыёмную райвыканкама паступіла некалькі пытанняў і прапаноў ад грамадзян раёна. У прыватнасці, жыхарку г. Івацэвічы хвалюе: ці плануюцца ў бліжэйшы час якія-небудзь кампенсацыі за абясцэненыя зберажэнні насельніцтва (1991-1992 г. г.), якія размяшчаліся ў банкаўскіх укладах. А жыхар в. Рудня звярнуўся з прапановай унесці абмежаванне ў рознічны гандаль алкагольнымі напоямі ў святочныя і выхадныя дні, забараніць начны гандаль алкаголем і абмежаваць продаж спіртнога маладым людзям да 21 года. Вёска будзе мець добрую будучыню, калі будзе зроблены паварот на здаровы лад жыцця, хваляваўся жыхар аддаленай вёскі раёна.

Не заставайцеся ўбаку, вашы прапановы будуць накіраваны VI Усебеларускаму народнаму сходу.