П’яныя разборкі сталі прычынай смерцяў

Ужыванне спіртных напояў нярэдка суправаджаецца сумнавядомымі разборкамі і бойкамі, у выніку якіх і забіваюць. Вось апошнія два выпадкі…
Гэтая сям’я С. з Дабромысля не вылучалася добранадзейнымі паводзінамі: быў у свой час судзімы муж, які збіў жонку, яна ж у сваю чаргу за асацыяльныя паводзіны была занесены ў лік абавязаных асоб. Не лепшым чынам склаўся лёс і дзяцей гэтай сям’і…
У адзін са жнівеньскіх дзён муж, жонка і адзін з сыноў – 26-гадовы А., пасвілі кароў па найму. Распівалі спіртное на полі, А. пасля пакінуў кампанію, грошы за работу вечарам атрымала жонка, якая разам з мужам іх патраціла. Вечарам дамоў прыйшоў А. і стаў патрабаваць у маці сваю долю. Зразумеўшы, што атрымаць грошы не атрымаецца, ён стаў збіваць маці – кулакамі, нагой – у хаце і на вуліцы. Жанчына страціла прытомнасць. Сын вырашыў, што яна «паляжыць-праспіцца», але характар траўм быў вельмі сур’ёзным… «Хуткая» забрала жанчыну назаўтра, прыкладна праз тыдзень яна памерла. Сына чакае суд.
Штосьці падобнае адбылося ў Елках. У сярэдзіне кастрычніка некалькі дзён бавілі час, спажываючы спіртное, двое мужчын сярэдняга ўзросту. Яны сябравалі з дзяцінства, тым не меней, паміж мужчынамі ўзнікла патасоўка. Спачатку 46-гадовы гаспадар дома К. атрымаў удар у твар ад 51-гадовага сябра-сабутэльніка. Раз’юшыўшыся, ён накінуўся на крыўдзіцеля, біў моцна і доўга, рукамі і нагамі. Калі прыйшоў у сябе, то прамовіў сужыцельцы: «Света, падобнае, што тут будзе труп»…
Ён не моцна памыліўся, пацярпелы на 10-15 метраў адпоўз і памёр. Узбуджана крымінальная справа, вядзецца следства.
Віталь КУРАТНІК, следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь,
Хрысціна ТАМАШУК, старшы следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.