Прысяга будзе праходзіць па новых правілах

З улікам неабходных мер засцярогі ад COVID-19.

12 снежня ў Беларусі пройдзе цырымонія прыняцця ваеннай прысягі ва Узброеных Сілах Беларусі.
Прысягу ў воінскіх часцях і злучэннях правядуць у прысутнасці родных і блізкіх навабранцаў, але з мерамі засцярогі. За каментарыямі раёнка звярнулася да намесніка начальніка 174 вучэбнага палігона ВПС і войскаў СПА па ідэалагічнай рабоце Вадзіма Амельчанкі.
– У сувязі з няпростай эпідэмічнай сітуацыяй Мінабароны папрасіла сваякоў будучых вайскоўцаў, якія плануюць прыйсці на мерапрыемства, строга выконваць меры абароны ад распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. А менавіта: масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыяванне. Ваеннае ведамства просіць родных і блізкіх ваеннаслужачых, не ўпэўненых у стане свайго здароўя, не прыязджаць у вайсковую частку, – адзначыў Вадзім Амельчанка.