Грамадская прыёмная па пытаннях развіцця раёна і краіны працягвае працаваць у Івацэвіцкім раёне

У рамках яе дзейнасці кожны жадаючы можа прыйсці на прыём і выказаць свае прапановы па далейшаму развіццю рэгіёна, краіны, а таксама агучыць хвалюючыя пытанні.Улічана і эпідэміялагічная сітуацыя – усіх выслухаюць па тэлефоне.

У сераду, 9 снежня, на чарговы прыём у грамадскую прыёмную прыйшлі жыхары раёна з прапановамі, якія тычыліся патрыятычнага выхавання моладзі і падтрымкі маладзёжнага прадпрымальніцтва. Ініцыятывы наступныя – зрабіць уваход у музеі, якія тычацца гісторыі Вялікай Айчыннай вайны бясплатнымі для школьнікаў і студэнтаў, а таксама падтрымаць маладых людзей на пачатку стварэння ўласнай справы ільготамі на арэнду. Звяртаюцца жыхары раёна ў грамадскую прыёмную і з асабістымі пытаннямі. Адну з наведвальніц цікавіў механізм перадачы ў спадчыну чэкаў «Жыллё», яна атрымала адказы на свае пытанні, была накіравана да патрэбных спецыялістаў .

Усе агучаныя просьбы і прапановы будуць прааналізаваны, а абмеркаванне самых актуальных ініцыятыў будзе працягнута на Усебеларускім народным сходзе.

Нагадваем адрас грамадскай прыёмнай: г. Івацэвічы, вул. Леніна, 44, Івацэвіцкі райвыканкам, кабінет №116 (1 паверх), серада, чацвер з 14.00 да 17.00.