Ці магчыма атрымаць узнагароду дзеда?

У гэтым годзе раёнка пісала пра тое, як родныя герояў Вялікай Айчыннай вайны праз шмат гадоў атрымалі заслужаныя ўзнагароды сваіх продкаў. Пасля публікацый у рэдакцыю звярталіся чытачы з пытаннем: якім чынам сваякі герояў адсачылі лёс узнагароды і змаглі яе атрымаць? Мы звярнуліся з гэтым пытаннем да вядучага спецыяліста па сацыяльнай абароне і пенсіённым забеспячэнні ваеннага камісарыята Івацэвіцкага раёна Юліі Стральчэні. 

– Юлія, скажыце, куды трэба звяртацца чалавеку, які хоча даведацца, дзе служыў яго дзед або прадзед і ці быў ён узнагароджаны?
– Раней гэтымі пытаннямі займаліся ў ваенкамаце. Мы накіроўвалі запыт у Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Але цяпер архіў ацыфраваў патрэбныя дакументы з той мэтай, каб кожны мог самастойна знайсці сведкі пра сваякоў. На аснове адсканіраваных архіўных дакументаў на сайце Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі створаны інтэрнэт-партал «Памяць народа», у якім маюцца агульнадаступныя банкі дадзеных «Мемарыял» і «Подзвіг народа». Дадзеныя рэсурсы знаходзяцца ў адкрытым доступе і дазваляюць усім жадаючым атрымаць інфармацыю аб узнагародах сваякоў за
здзейсненыя імі подзвігі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, іх раненнях, лёсах, устанавіць баявыя шляхі часцей, у якіх яны праходзілі службу, і скласці сямейны архіў.
Таксама інфармацыю можна знайсці ў чытальнай зале архіва. З гэтай мэтай неабходна падаць пісьмовую заяўку ў архіўную службу Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі не пазней, чым за 3 месяцы да вызначанага тэрміну вашай работы ў архіве, з указаннем прыкладнага пераліку дакументаў, якія неабходна вывучыць.
– Зразумела. Напрыклад, я знайшла інфармацыю, што мой прадзядуля ўзнагароджаны ордэнам «За адвагу», як мне даведацца, ці атрымаў ён узнагароду пры жыцці і, калі не, як я магу атрымаць яе?
– Тут трэба агаварыцца, што саму ўзнагароду можа атрымаць толькі сам узнагароджаны асабіста. Калі ён прапаў, загінуў без вестак ці памёр ужо, а ўзнагарода выявілася толькі цяпер, спадчыннікам франтавіка можа быць перададзена пасведчанне да ўзнагароды, падпісанае Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі. Хаця, канешне, яно таксама вельмі значнае для нашчадкаў героя. Яшчэ адзін важны момант: каб атрымаць пасведчанне, трэба ўпэўніцца ў адсутнасці ў дакументах пазнакі, якая сцвяр-
джае, што ўзнагарода была ўручана на фронце. Напрыклад, у некаторых дакументах ў банку дадзеных «Памяць народа» і «По-
дзвіг народа» дакладна прапісана калі чалавек атрымаў узнагароду, у іншых жа такіх звестак няма, у такім выпадку можна разлічваць на тое, што пасведчанне вы атрымаеце.
Спадчыннікам франтавіка згодна з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 273 ад 20.06.2017 г. з’яўляюцца: дзеці ўзнагароджанага або яго ўдава, брат, сястра, дзядуля, бабуля ці адзін з унукаў узнагароджанага. Пры гэтым, збор усяго пакета дакументаў, якія пацвярджаюць само ўзнагароджанне і той факт, што ўзнагарода не была ўручана, а таксама дакументаў, якія сведчаць аб прамых роднасных сувязях, ляжыць на заяўніку. Такі парадак прадугледжаны Палажэннем аб дзяржаўных узнагародах Расійскай Федэрацыі, зацверджаным Указам Прэзідэнта Расій-
скай Федэрацыі ад 07.09.2010 г. № 1099 «Аб мерах па ўдасканаленні дзяржаўнай узнагароднай сістэмы Расійскай Федэрацыі». Пытанне аб перадачы сваяку пасведчання да дзяржаўнай узнагароды разглядаецца Галоўным упраўленнем кадраў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, для гэтага вам спатрэбяцца наступныя дакументы: заява сваяка аб перадачы пасведчання да дзяржаўнай узнагароды (у заяве трэба ўказаць адрас, свае пашпартныя дадзеныя, тэлефон, абавязкова ўказваецца, што ўзнагарода на фронце не была ўручана;
копіі старонак пашпарта (асноўнай і старонак з прапіскай) і пасведчання аб нараджэнні (пасведчання аб заключэнні шлюбу) спадчынніка франтавіка;
калі прозвішча змянялася, дакумент аб гэтым;
копіі старонак дакумента, які пацвярджае праходжанне франтавіком ваеннай службы ў гады Вялікай Айчыннай вайны (паслужнога спісу з асабістай справы афіцэра, ваеннага білета або чырвонаармейскай кніжкі, а пры іх адсутнасці – архіўнай даведкі);
копіі паведамлення аб гібелі або пасведчання аб смерці
ўзнагароджанага;
копіі старонак пасведчанняў да ўзнагарод СССР, якія франтавіку ўручаліся раней (калі такія маюцца).
Дакументы накіроўваюцца па адрасе: 191160, г. Масква, 1-ы Харашоўскі праезд 3, корп. 1, Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, начальніку Галоўнага ўпраўлення кадраў (ГУК МО). Перад адпраўкай дакументаў (а яшчэ лепш да таго, як іх сталі збіраць) трэба пераканацца, што няўручаная ўзнагарода выявілася менавіта ў дачыненні да вашага сваяка (г. зн. ўважліва зверыць прозвішча, імя і імя па бацьку, дату і месца нараджэння), паспрабаваць знайсці на сайце «Подзвіг народа» ўзнагародны ліст і/або загад аб узнагароджанні на тыя ж біяграфічныя дадзеныя ў гэтых дакументах. Калі пашанцуе, можаце сустрэць дадзеныя аб месцы і часе прызыву ў армію, ранейшыя ўзнагароджанні (калі былі), звесткі аб раненнях і, магчыма, іншыя ўдакладняючыя падрабязнасці. Калі падчас збору інфармацыі ўзнікнуць пытанні, заўсёды можна звярнуцца ў ваенкамат па тэлефоне 9-14-09 па даведкі.
– Як часта да вас звяртаюцца з пытаннямі пра неўручаныя ўзнагароды?
– У апошні час даволі актыўна. На мой погляд, гэта добра. Людзі цікавяцца гісторыяй сваёй сям’і, даведваюцца пра герояў і, натуральна, што хочуць атрымаць пасведчанне, каб захоўваць яго, як сямейную рэліквію, і перадаць наступным пакаленням. Мне падаецца гэта сімвалічным, значыць – памяць жыве. Спачуванне да загінуўшых у баях, падзяка нашым продкам, смутак і ў той жа час – вялікі гонар.
Падрыхтавала Ганна Ільяшэвіч.