«Івацэвіцкі веснік» узнагароджаны Дыпломам па выніках рэспубліканскага конкурсу

10 снежня 2020 года ў прэс-цэнтры Дома прэсы былі падведзены вынікі і названы пераможцы рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.
Камунальнае інфармацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Рэдакцыя раённай газеты «Івацэвіцкі веснік» і праграма радыёвяшчання «Раённае радыёвяшчанне» ўзнагароджана Дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей і спецыяльным прызам за высокапрафесiйнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных i мiжканфесіянальных адносін, мiжкультурнага дыялогу ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўніцтва з суайчыннiкамi за мяжой.
У конкурсе ўдзельнічалі журналісты і пазаштатныя аўтары, рэдакцыі СМІ, інфармацыйныя агенцтвы – усяго 58 удзельнікаў. Сярод СМІ Брэсцкай вобласці за высокапрафесійнае асвятленне тэмы журы прысудзіла дыплом і спецыяльны прыз ад Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей акрамя рэдакцыі раённай газеты «Івацэвіцкі веснік», яшчэ газеце «Кобрынскі веснік».