Міні-магазін «На балоце» па вул. Дэпутацкай райцэнтра стаў «Мясной лаўкай №2»

Магазін «Мясная лаўка» райспажыўтарыства каля прывакзальнай плошчы ў Івацэвічах стаў любімай гандлёвай кропкай для многіх; шырокі выбар уласнай мясной прадукцыі кааператараў прыцягвае пакупніка. Нядаўна кіраўніцтва райста прыняло рашэнне – рушыць у спальны раён райцэнтра, і міні-магазін «На балоце» па вул. Дэпутацкай стаў «Мясной лаўкай №2».
Даволі шырокі асартымент мясной прадукцыі, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты – свіныя і гавяджыя, фаршы ахалоджаныя, лівер і нават птушка (яе кааператары закупляюць у насельніцтва)… Пакупніку ёсць з чаго выбраць, тым болей, што ў продажы маюцца і спадарожныя тавары першай неабходнасці. Магазін хоць са статусам міні, але закупацца тут можна па максімуму, падкрэслівае дырэктар філіяла «Каапнарыхтпрам» Сяргей Вабішчэвіч.

Аляксандр ГОРБАЧ, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).