Зіма ў вёсцы: без завеяў снежань, але са звычнымі клопатамі і добрым перадсвяточным настроем

«Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы мяккі снег! Мяцель не вее, сціхнуў вецер, і волен лёгкіх санак бег…». Беларуская зіма з завірухамі ды марозамі, гурбамі снегу вышэй за плот, водамі рэк, што дрэмлюць пад трывалым лёдам, рызыкуе застацца толькі ў літаратурных творах. Цяпер зіма іншая – часам і вельмі цёплая, і трэба лавіць момант, каб стаць на лыжы, пакуль не растаў снег, што гасцюе ў нашых краях па некалькі дзён. Бягучы месяц хоць і снежнем завецца, а зусім не снежны. Але, нягледзячы на надвор’е, клопаты ў вяскоўцаў усё роўна зімовыя. Глядзіце самі. На здымках – фотасюжэты з Азярца, Сенькавічаў, Вялікай Гаці і Святой Волі.