3 студзеня – дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў

Цэнтр банкаўскіх паслуг №111 у г. Івацэвічы Рэгіянальнай дырэкцыі па Брэсцкай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк», у якім сёння працуе толькі 17 чалавек, узначальвае Валянціна Падгорная.
У абодвух аддзелах – карпаратыўнага бізнесу і рознічных продажаў – шчыруюць супрацоўнікі, нацэленыя на задавальненне ўсіх патрэб у фінансавых паслугах як карпаратыўных кліентаў, так і фізічных асоб.
Мабільны, сучасны, прагрэсіўны – такія характарыстыкі даюць кліенты цэнтру банкаўскіх паслуг у Івацэвічах, а Валянціна Падгорная дадае: «Мы сапраўды працуем хутка і абслугоўваем якасна. Сучаснасць наша ва ўніверсальнасці – усе могуць рабіць усё, усе ўніверсалы высокага класа, даступныя і адкрытыя для людзей».
Высокі ўзровень сэрвісу і паўнацэннага набору банкаўскіх паслуг накіраваны на дасягненне стратэгічных задач, якія стаяць перад банкам.
– На працягу бягучага года наш аддзел займаў лідзіруючыя пазіцыі ў рэйтынгу ЦБП Брэсцкай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк». Кожны спецыяліст аддзела ўнёс пэўны ўклад у дасягненне пастаўленых мэт і задач, а гэта значыць, што разам мы – каманда, – казала пра сваіх дзяўчат намеснік начальніка ЦБП – начальнік аддзела карпаратыўнага бізнесу Наталля Кот.
ЦБП №111 у г. Івацэвічы абслугоўвае болей за 400 суб’ектаў гаспадарання, сярод якіх юрыдычныя асобы, фермеры і індывідуальныя прадпрымальнікі. За кожным карпаратыўным кліентам замацаваны персанальны менеджар, які ажыццяўляе комплекснае банкаўскае абслугоўванне кліентаў: разлікова-касавае абслугоўванне, крэдытныя і дэпазітныя паслугі, дакументарныя аперацыі, сістэма дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, валютна-абменныя аперацыі, зарплатныя праекты, эквайрынг і іншыя.
У аддзеле рознічных продажаў пад кіраўніцтвам Ірыны Фурык працуе 9 чалавек.
– Тут замацоўваецца ў асноўным моладзь. Перспектыўныя, уліваюцца, лічы, за два месяцы і працуюць як самастойныя паўнацэнныя спецыялісты. Мы імі ганарымся, – расказвае пра гэты аддзел начальнік ЦБП у Івацэвічах Валянціна Падгорная. – З нашага ЦБП пасля аптымізацыі многія спецыялісты паехалі працаваць у Мінск, Брэст і ўсюды аб іх – пазітыўныя водгукі, яны працуюць якасна на любым участку.
У скарбонцы аддзела рознічных продажаў шмат падзяк ад кліентаў. Тут таксама прапануюць рознабаковую лінейку банкаўскіх прадуктаў.

Ад крэдытаў, укладаў, да акцый, рэкламных гульняў і ашчадных праграм.
– «Белаграпрамбанк» – пэўна, адзіны банк, які выдае шмат падарункаў, – расказвае начальнік аддзела рознічных продажаў Ірына Фурык. – Да прыкладу, пры заключэнні дамовы безадзыўнага банкаўскага ўкладу ў замежнай валюце на пэўную суму выйгрыш ад удзелу ў гульні «Зарабі на заначцы!» – ад 100 тыс. беларускіх рублёў да кватэры ў Мінску. Акрамя таго, карыстаецца попытам дзіцячая ашчадная праграма «Расці вялікі», калі бабулі, дзядулі ці бацькі адкрываюць уклады на ўнукаў і дзяцей і да кожнага дня нараджэння гэтага дзіцяці банк дарыць яму падарунак. У нас ёсць пакет «Клопат» для пенсіянераў, і за тое, што пенсіянер адкрыў у нас уклад, банк дарыць яму 30 рублёў. Калі той жа пенсіянер прывёў з сабой яшчэ і сябра, яму яшчэ дадатковы бонус.
Многа цікавых ідэй прапануюць банкаўскія спецыялісты і гатовы для кожнага падабраць самы лепшы варыянт абслугоўвання.
Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.