Віншаванні, падарункі, пажаданні – дзецям!

30 снежня прадоўжыліся віншаванні ў рамках акцыі “Нашы дзеці”. З надыходзячым навагоднім святам віншавалі выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу г. Івацэвічы – Наталлі і Сяргея Сазончыкаў, якія выхоўваюць сямёра дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, Сяргея і Святланы Горбачаў, у якіх на выхаванні знаходзіцца 9 дзяцей, і Вячаслава і Вольгі Мазалеўскіх, дзе выхоўваецца пяцёра дзяцей.
Шчырыя пажаданні і падарункі ўзнялі навагодні настрой дзецям. З Новым годам! Няхай здзяйсняюцца мары!