Маршрут аўтобуса №1 працягнуты да аг. Воля

З 4 студзеня бягучага года гарадскі аўтобус №1, які болей за паўгода рухаўся па маршруце «Вакзал-Бараны-Вакзал», цяпер ідзе да аг. Воля.
Аўтобус ходзіць у панядзелак, сераду, чацвер. Жыхары аг. Воля звярталіся ў розныя інстанцыі (у тым ліку і ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік»), каб «прывязаць» свой населены пункт да гэтага маршрута – і іх просьбы, як бачыце, былі пачуты.
Адпраўляецца аўтобус ад аўтастанцыі ў 6.50 і 17.10. Адпраўленне з Волі ў 7.10 і 17.55.
Таксама павялічылася колькасць рэйсаў маршрута «Івацэвічы-Рудня». Цяпер гэты аўтобус ходзіць пяць разоў у тыдзень. Адпраўленне з райцэнтра ў 18.00. Вадзіцель начуе ў Рудні і раніцай у 6.00 адпраўляецца ў Івацэвічы.
Аляксандр ГОРБАЧ.