Кірыл Крэнь – лепшы лёгкаатлет першынства Брэсцкай вобласці сярод юнакоў 2004-05 г. н.

Напрыканцы снежня на базе Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі прайшлі заключныя лёгкаатлетычныя старты 2020 года. Спаборнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі 2006-2007 г. н. Прыемна, што і на гэты раз нашы рабяты былі на вядучых ролях, парадавалі сваімі паспяховымі выступленнямі.

Так, пераможцам першынства стала эстафетная каманда ў складзе Мікіты Белага, Арцёма Канановіча, Дзмітрыя Трафімовіча, які таксама стаў сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 800, Мікіта Белы – бронзавы прызёр на дыстанцыі 400 м, таксама «бронзу» заваявала Аляксандра Пытляк (штурханне ядра).

У адным кроку ад п’едэстала спыніліся Арцём Канановіч (бег на 800 м), Ілля Сярмяжка (бег на 3 000 м). У агульнакамандным заліку каманда СДЮШАР г. Івацэвічы заняла 9 месца з 23 калектываў, што бралі ўдзел у спаборніцтвах.

У апошнія дні снежня ў барацьбу ўступілі юнакі і дзяўчаты 2004-2005 г. н. Каманда з нашага раёна заняла шостае агульнакаманднае месца з 23 каманд. У асабістым заліку вызначыўся Кірыл Крэнь, які перамог у спартыўнай хадзьбе на дыстанцыях у 3 000 і 5 000 метраў і выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту. Ён таксама быў прызнаны лепшым лёгкаатлетам першынства сярод юнакоў!

Андрэй Янковіч – пераможца на дыстанцыях у 60 і 200 метраў. У ліку лепшых была і эстафетная зборная раёна – Андрэй Янковіч, Вадзім Кот, Аляксандр Налівайка.

Аляксандр ГОРБАЧ. Фота з архіва СДЮШАР г. Івацэвічы.