У Івацэвіцкім раёне велізарны лось «распілаваў» легкавік

На старце года ДТЗ з удзелам дзікай жывёлы адбылося на М1/Е30. Легкавы аўтамабіль рухаўся ў бок Мінска, за рулём быў жыхар Пінска, у салоне разам з ім знаходзілася жонка. На 163-м кіламетры (паміж Майскам і Чамяламі) аўтамабіль сутыкнуўся з велізарным ласём, што выйшаў на магістраль. У выніку сутыкнення быў літаральна зрэзаны дах аўтамабіля. Пацярпелі і пінчане, якія трапілі ва УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ», – у абаіх страсанне мазгоў і пераломы касцей носа.