Зноў пад коламі пешаход

Пачатак бягучага года толькі пацвярджае той факт, што менавіта пешаходы найчасцей цярпяць у выніку ДТЗ. Вось апошняе здарэнне з вуліцы Леніна Івацэвічаў (непадалёку ад кафэ Бульбяная).

Менавіта на гэтым ўчастку памкнуўся ў цёмны час сутак 12 студзеня перасекчы праязную частку дарогі 51-гадовы жыхар нашага раёна. Тут няма пешаходнага пераходу, а сам мужчына быў без святлоадбівальных элементаў. Як вынік, трапіў пад колы легкавіка “Фіат”, якім кіравала 28-гадовая жыхарка Стаек. Не выключана, што пешаход знаходзіўся ў нецвярозым стане.

З пераломам сцягна мужчына трапіў на бальнічны ложак УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”.

Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.