На плошчы ля райвыканкама заліваецца каток

Сапраўдная зіма зазірнула ў Івацэвічы. Штовечар на плошчы ля райвыканкама можна пачуць вяселы залівісты дзіцячы смех – гэта бацькі катаюць на санках дачушак і сынкоў. Цяпер далучыцца да зімовых забаў змогуць як дзеці, так і дарослыя. На плошчы заліваецца каток.  Яго будуць заліваць ў некалькі этапаў, хутка аматарам канькоў можна будзе выйсці на лёд. У гэтым годзе надвор’е дазволіла заліць каток, бо ў мінулым годзе такой магчымасці не было – зіма была цёплай.  Каток стаў ўлюблёным месцам жыхароў райцэнтра, якія аддаюць перавагу актыўнаму адпачынку на свежым паветры і, вядома, дзятвы. Таму ўсе ўскладалі вялікія надзеі на зіму 2021 года і з нецярпеннем чакалі магчымасці выйсці на лёд.