«Рысі» згуляюць супраць «Палесся»

23 студзеня, у Лядовай арэне г. Івацэвічы пройдзе чарговы матч першынства аматарскай хакейнай лігі «Бярэсце».
Галоўная хакейная каманда раёна «Рысі» прыме ХК «Палессе» з Кобрына. Пачатак у 17.00. Кошт білетаў: 3 рублі (дарослы), 65 капеек (дзіцячы).
Просім балельшчыкаў падтрымаць каманду і захоўваць масачны рэжым. У Лядовай арэне запрацаваў тэрмінал для безнаяўнага разліку.

Вераніка ПЯСНЯК,
намеснік дырэктара ВСУ ДЮСШ Івацэвіцкага раёна.