Івацэвіцкія дзюдаісты атрымалі ўзнагароды на першынстве Брэсцкай вобласці

У Баранавічах прайшло першынство Брэсцкай вобласці па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2006 г. н.
У вазе да 81 кг пераможцам стаў Улад Свідуновіч, вучань Запалянскай СШ, сярод дзяўчат у вазе да 63 кг заняла 1-е месца Сняжана Лях, вучаніца СШ №3 г. Івацэвічы. Улад і Сняжана трэніруюцца пад кіраўніцтвам трэнера-выкладчыка Ігара Князькова. У вазе да 60 кг заваяваў «бронзу» Уладзімір Здзітавец з СШ №1 г. Івацэвічы, які таксама трэніруецца ў Ігара Князькова, у вазе звыш 90 кг заняў трэцяе месца Улад Зазуля (трэнеры Ю. Наліўка і М. Басалай).
23 студзеня таксама ў Баранавічах прайшло першынство Брэсцкай вобласці па самба сярод юнакоў 2003-2005 г. н., у ходзе якога ўжо «срэбра» заваяваў Уладзімір Здзітавец.
Наперадзе ў рабят, якія займаюцца ў СДЮШАР г. Івацэвічы на аддзяленні дзюдо і самба, новыя старты – у тым ліку першынство рэспубліканскага маштабу.
Аляксандр ГОРБАЧ.